Большасць затрыманых у Мінску на Дзень Волі адпусцілі без складання пратаколаў

Большасць затрыманых у Мінску на Дзень Волі адпусцілі без складання пратаколаў

Большасць затрыманых у Мінску падчас акцыі на Дзень Волі адпушчаная з міліцыі без складання пратаколаў. Гэта вынікае са звестак, сабраных праваабаронцамі “Вясны”. На стане на раніцу нядзелі сабраныя дадзеныя па 303 затрыманым, сярод якіх ёсць і журналісты, якія выконвалі рэдакцыйныя заданні.

Нязначная колькасць затрыманых пераведзеная ў ЦІП на Акрэсціна. Крыху болей тых, каго адпусцілі пасля складання адміністратыўных пратаколаў.

Усяго па розных ацэнках 25 сакавіка было затрымана да 1000 чалавек.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі