Большасць рынкаў у Віцебску падтрымалі страйк (фота)

Індывідуальныя прадпрымальнікі Віцебска падтрымалі агульнабеларускі страйк пратэсту супраць прэзідэнцкіх Указаў № 760 і 302. Страйкуюць амаль на ўсіх рынках. Акцыя ў Віцебску атрымалася "аксамітнай". Прадпрымальнікі, папярэдзіўшы кіраўніцтва рынкаў, проста не выйшлі на працу.

Большасць з іх сядзела дома, каб не збірацца натоўпам ды не ствараць бачнасць несанкцыянаванай акцыі пратэсту. Актыўней за іншых страйкуюць прадпрымальнікі, што гандлююць прамысловымі таварамі.

Па папярэдніх падліках, у страйку ўзялі ўдзел каля 50 адсоткаў віцебскіх прадпрымальнікаў. Не падтрымалі акцыю толькі рынкі "Кантынент" ды "Еўропа".



Ядвіга Сташэўская
, Еўрарадыё, Віцебск