Большасць правайдараў адкрылі доступ да "Хартыі", "Белпартызана" і "Вясны"

28 сакавіка для большасці карыстальнікаў аднавіўся доступ да блакаваных раней сайтаў "Хартыя'97", "Беларускі партызан" і праваабарончага сайту "Вясна". як паведамляе tut.by, па-ранейшаму блакуе гэтыя сайты толькі парвайдар Life:).

Нагадаем, паведамленні пра блакаванне сайтаў з палітычнымі навінамі "Хартыя'97", "Беларускі партызан" і "Вясна" з'явіліся ўвечары 26 сакавіка. Аб прычыне блакавання афіцыйныя крыніцы не паведамлялі.

У прэс-службе Life:) паведамілі, што блакаваць "Хартыю'97" і "Беларускі партызан" для ўсіх карыстальнікаў аператар пачаў таму, што на сайце прадпрыемства па наглядзе за электрасувяззю "БелДІЭ" абнавілася інфармацыя пра абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў. Пры гэтым першы намеснік міністра інфармацыі Ігар Луцкі заявіў, што ніякіх мераў па абмежаванні доступу да названых рэсурсаў міністэрства не ўжывае.

На думку ўладальніка партала tut.by Юрыя Зісера, сайты сталі блакавацца з-за аб'яднання двух спісаў абмежаванага доступу. Адзін з іх фармаваўся з 2010 года і абмяжоўваў доступ да рэсурсаў у дзяржустановах, арганізацыях адукацыі і культуры. Другі спіс узнік у 2015 годзе згодна з пастановай Аператыўна-аналітычнага цэнтра і Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ад 19 лютага. Пры гэтым асобным дакументам быў адменены спіс 2010 года.

Фота — tvnews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі