Большасць першакурснікаў БДУ – выпускнікі ліцэяў і гімназій

На дзённую бюджэтную форму навучання ў БДУ залічана 1 тысяча 995 студэнтаў. Без іспытаў студэнтамі галоўнай ВНУ краіны сталі 168 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, лаўрэатаў спецыяльных фондаў прэзідэнта.
Сярод залічаных 20% скончылі школу з залатым ці срэбным медалём, 56% скончылі ліцэі і гімназіі.

Конкурс абітурыентаў на дзённую бюджэтную форму навучання ў цэлым па ВНУ склаў 2,3 чалавека на месца. Самы высокі конкурс зарэгістраваны на спецыяльнасці "дызайн (накірунак — камунікатыўны дызайн)" — 17 чалавек на месца.

Кожны трэці студэнт першага курса БДУ набраў больш за 300 балаў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі