Большасць брэсцкіх прадпрымальнікаў не выйшлі сёння на працу

У Брэсцкай вобласці з больш чым 12 тысяч прадпрымальнікаў, якія маюць наёмных працаўнікоў, ПУПы адчынілі менш за 2 тысячы.
Значная колькасць з іх займаецца аказаннем паслуг і гандлем. З пачатку бягучага года ўсе яны ў вымушаным адпачынку. Большасць брэсцкіх прадпрымальнікаў узялі адпачынак.

Налепкамі з такім тэкстам завешаны амаль усе шапікі на рынку "Славянскі", нікога няма ў гандлёвай алеі за ЦУМам. Аналагічная карціна назіраецца на рынках "Варшаўскі", "Стары горад", "Юбілейны".

Аднак адкрыта пра забастоўку ніхто не кажа. Водпускі прадпрымальнікаў, па іх словах, працягнуцца да канца месяца, а што рабіць пасля — будзе бачна.

Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі