Большасць беспрацоўных у Мінску складаюць жанчыны

У Мінску сярод афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных больш за 65% складаюць жанчыны, 50% — моладзь да 30 гадоў. Пра гэта паведамілі ў Мінгарвыканкаме.
Увогуле, у банку дадзеных службы занятасці сталіцы на 1 жніўня 2008 года налічвалася 23,6 тысячы вольных працоўных месцаў.

Кожная дзясятая вакансія — нізкакваліфікаваная праца. Найбольш запатрабаваныя працоўныя будаўнічых прафесій, кіроўцы, зваршчыкі, электрыкі, слесары, мантажнікі, токары, кухары, прадаўцы харчовых тавараў, прыбіральшчыцы.

“Мінск-навіны”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі