Больш за палову беларусаў шчаслівыя, але толькі траціна задаволеная жыццём

Фота арганізатараў.
Фота арганізатараў.

Даследчы цэнтр ДПМ (Даследаванні Прагнозы Маніторынг) правёў рэспубліканскае апытанне пра каштоўнасці беларусаў. Сацыёлаг Дар'я Урбан распавяла Еўрарадыё пра яго вынікі.

Грамадскае ганьбаванне

На пытанне пра тое, што заслугоўвае грамадскага ганьбавання, большасць паставіла на першае месца крадзеж чужой уласнасці — так адказалі 94,4% рэспандэнтаў. На другім месцы апынулася наркаманія — 94,1%, на трэцім адказ "калі муж збівае жонку" — 91,3%. Менш за ўсё ганьбавалі рэлігійнасць, нараджэнне дзяцей па-за шлюбам, разводы і сексуальныя адносіны да шлюбу.

Па словах Дар'і, жанчыны апынуліся больш радыкальныя ва ўсім. Яны больш ганяць, чым мужчыны. Аднак мужчыны больш ганяць рэлігійнасць і ўсё звязанае з гэтым.

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

Адпачынак

Сярод вольнага часу ў беларусаў пераважае праслухоўванне музыкі — 81,7% апытаных робяць гэта часта. На другім месцы прагляд кіно — 76,8%. Не дзіўна, што Беларусь ледзь не на першым месцы па пірацтве.

Радзей за ўсё беларусы наведваюць клубы і дыскатэкі, падарожнічаюць у іншыя краіны, наведваюць навучальныя мерапрыемствы, тэатры і музеі.

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

Жанчыны не адчуваюць сябе ў бяспецы ў Беларусі

Адказваючы на ​​пытанне пра небяспечныя сітуацыі, якія найбольш часта сустраюцца ў жыцці, большасць рэспандэнтаў абралі "распіванне алкаголю на вуліцах". На другім месцы апынуліся хуліганства і вандалізм. На трэцім месцы — рабаванні.

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

Пры гэтым мужчын і жанчын паасобна апытвалі, ці адчуваюць яны сябе ў бяспецы. І сітуацыя ў іх вельмі моцна адрозніваецца. Толькі 27,9% жанчын адказалі, што адчуваюць сябе ў бяспецы і не маюць патрэбы ні ў якіх ахоўных мерах. А вось каля 40% апытаных жанчын пазбягаюць людзей, якія выглядаюць падазрона. 38,7% жанчын не носяць з сабой буйныя сумы, таму што не адчуваюць сябе ў бяспецы, а 31,3% імкнуцца не выходзіць на вуліцу ў позні час.

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

Для кар'еры найбольш важная працавітасць, а менш за ўсё пол

На пытанне, што найбольш важна для беларусаў у працы, большасць адказала — высокая аплата працы (65,4%). На другім месцы апынуўся зручны графік працы (45,8%). Трэцяе месца заняла ўмова гарантаванай працы (37,3%). А вось магчымасць праяўляць ініцыятыву на працы цікавіць толькі 15,7% апытаных беларусаў.

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

На думку беларусаў, найбольшы ўплыў на прасоўванне па працы ўплывае працавітасць. Так палічыла 95,8% апытаных. На другім месцы апынулася давер начальства — 95,6%. На трэцім месцы ў прасоўванні па службе ў беларусаў апынулася ўменне хутка вучыцца — 95,2%.

Менш за ўсё на кар'ерны рост, на думку беларусаў, уплывае пол (30%), наяўнасць дзяцей (32,6%) і ўзрост (49,7%).

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

Дзецям трэба прывіваць працавітасць, а бескарыслівасць і рэлігійнасць не важныя

Аказалася, што 59,3% беларусаў з дзецьмі адказалі, што з'яўленне патомства ніякіх праблем не выклікала. А вось 22,3% прызналіся, што нараджэнне дзяцей выклікала ў іх фінансавыя цяжкасці. У 7% апытаных нараджэнне дзіцяці пагоршыла адносіны з жонкай ці мужам.

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

На пытанне пра тое, якія каштоўнасці трэба прывіваць дзецям, 82,2% беларусаў адказалі — працавітасць. Пра тое, што трэба вучыць дзяцей адказнасці, сказала 71,8% апытаных. А 48,9% лічаць, што трэба ў дзецях выхоўваць памяркоўнасць і павагу да іншых людзей.

Найменш важнымі якасцямі для дзяцей былі названыя рэлігійнасць (11,5%), фантазія (13,2%) і бескарыслівасць (17%).

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

Што важна рабіць у жыцці і ці шчаслівыя беларусы?

Абсалютная большасць беларусаў (92,2%) лічаць, што самае важнае ў жыцці — аддаваць максімум сіл і часу сям'і. На другім месцы раптам апынуўся клопат аб прыродзе і навакольным асяроддзі (87,1%). А на трэцім месцы — геданічнае меркаванне, што трэба проста добра бавіць час (86,5%).

А вось 37,3% беларусаў лічаць, што не важна, жывеш ты поўным захапляльных падзей жыццём ці не.

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

Больш за палову апытаных беларусаў заявілі, што шчаслівыя. Пра гэта сказала 68,1% апытаных. Калі ж браць задаволенасць жыццём, то толькі 30,6% беларусаў хутчэй задаволеныя жыццём. Яшчэ 39,4% беларусаў лічаць, што жывуць "ні рыба, ні мяса". І толькі 5,2% цалкам задаволеныя жыццём.

 

Больше половины белорусов счастливы, но лишь треть довольны жизнью

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі