Больш за 800 чалавек загінулі ад анамальнай спёкі ў Пакістане (фота)

У Пакістане ўжо больш за 800 чалавек загінулі ад спёкі. На поўдні гэтай азіяцкай краіны ўжо чацвёрты дзень трымаецца анамальна высокая тэмпература, якая дасягае 45-48 градусаў.

Улады правінцыі Сінд увялі ў лякарнях надзвычайнае становішча, з адпачынкаў адклікалі ўсіх урачоў, дахаты іх не адпускаюць. Сітуацыя ўскладняецца яшчэ тым, што ў рэгіёне пастаянна знікае электрычнасць.

Спёка на поўдні Пакістана супала з месяцам Рамадан, калі мусульманам забаронена есці і піць у светлы час сутак.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі