Вы тут

Больш за 60 пасажырскіх цягнікоў спазніліся 29 снежня ў выніку непагадзі

64 цягнікі спазніліся праз непагадзь / Еўрарадыё

29 снежня 64 пасажырскія цягнікі спазніліся ў выніку енпагадзі. Як паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі, затрымка ў руху склала ад 10 хвілін да 2 гадзін.

Праз непагадзь метэаролагі абвясцілі ў Беларусі 29-30 снежня "чырвоны ўзровень небяспекі". Стыхія закранула Віцебскую, Магілёўскую і частку Мінскай абласцей. У гэтых рэгіёнах быў мойны парывісты вецер, "ледзяны" дождж з абледзяненнем дратоў і дрэваў. Дрэвы падалі як на чыгунку, так і на электрадраты. Зафіксавана 189 падзенняў дрэў. Агульная працягласць участкаў, на якіх былі фіксаваліся збоі ў электразабеспячэнні і працы сродкаў сігналізацыі і сувязі, склала 486 км.

На шчасце, пацярпелых людзей і пашкоджанняў цягнікоў і вагонаў не зафіксавана.

Над ліквідацыяй наступстваў стыхіі на чыгунцы працуюць 18 машын і больш за 200 супрацоўнікаў чыгункі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.