Больш за 220 дамоў Мінска засталіся без гарачай вады

Больш за 220 дамоў Мінска засталіся без гарачай вады

У мінскім мікрараёне Малінаўка больш за 220 дамоў засталіся сёння без гарачай вады. Таксама вады няма ў 12 дзіцячых садках і шасці школах, паведамляе "Мінскэнерга" на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

У "Мінскэнерга" тлумачаць, што адбылася аварыя на цепламагістралі 1984 года. Гарачай вады не будзе да 22.00 па наступных адрасах:

— вул. Ясеніна, 7-35 к. 3 (няцотныя), 30-42 (цотныя);
— вул. Касманаўтаў, 29-47 (няцотныя), 4-56 (цотныя);
— вул. Слабадская, 89-149 (няцотныя);
— праезд Слабадскі, 4-28 (цотныя);
— вул. Рафіева, 81-113 (няцотныя); 36-80; 88-100 (цотныя);
— вул. Ясеніна, 39-95 (няцотныя); 58-76 (цотныя);
— вул. Слабадская, 13-79 (няцотныя);
— вул. Громава, 14-46 (цотныя);
— вул. Курганная, 2.

"Мінскэнерга" просіць з разуменнем паставіцца да часовых нязручнасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі