Больш за 200 тысяч чалавек пакланіліся мошчам Святога Лукі ў Мінску

Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведамілі ў прыходзе іконы Божай Маці “Усіх Смуткуючых Радасць”. Па словах святара Алега Шульгіна, усім веруючым, якія прыходзілі ў храм, царква дарыла іконкі з лікам Святога евангеліста Лукі.  Шульгін: “Паломнікі прыязджаюць не толькі з рохных куткоў Беларусі, але і з розных краін: з Расіі, Калінінградскай вобласці, Латвіі, Літвы, Украіны. Прыязджаюць і па-асобку, і вялікімі групамі на аўтобусах”

Мошчы Святога Лукі прабудуць у храме Прападобнай Ефрасінні Полацкай да 12 ліпеня. Заўтра а 7-й раніцы іх даставяць на самалёт і павязуць ў Грэцыю, на Афон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі