Больш за 1000 населеных пунктаў засталіся без электрычнасці 30 жніўня
![Энергетыкі аднаўляюць падачу электрычнасці / "Мінскэнерга"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/enerha-3108-2.jpg.webp?itok=BotJ8jW7)
Энергетыкі аднаўляюць падачу электрычнасці / "Мінскэнерга"
Непагадзь 30 жніўня пакінула без электрычнасці больш за 1000 населеных пунктаў, паведамляе прэс-служба "Белэнерга".
Увечары ў сераду на змену спёцы прыйшлі дажджы з моцным ветрам, парывы якога дасягалі 20-27 метраў за секунду.
Больш за ўсё ад стыхіі пацярпелі Мінская, Гродзенская і Віцебская вобласці.
Па стане на 6:00 раніцы 31 жніўня энергетыкі аднавілі падачу электрычнасці ў 909 пунктаў. Яшчэ ў 223 пунктах работы працягваюцца. Для некаторых аб'ектаў выкарыстоўваюцца перасоўныя генератары.
На аднаўленчых работах задзейнічана 650 чалавек і 269 адзінак тэхнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.