Больш за 100 тыс. мінчан адмовіліся ад папяровых жыровак

А ваша жыроўка ўсё яшчэ ў паштовай скрыні?

А ваша жыроўка ўсё яшчэ ў паштовай скрыні? / pixabay

Больш за 130 тысяч жыхароў Менска адмовіліся ад папяровых жыровак у паштовых скрынях, піша "Мінск Навіны". Яны вырашылі, што хочуць атрымліваць паведамленні ў электронным выглядзе.

І кожны месяц яшчэ 3,5 тысячы чалавек пераходзяць на электронныя жыроўкі.

Але ж усяго Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама абслугоўвае больш за 850 тыс. асабовых рахункаў. Гэта значыць, большасць жыхароў Менска, якія плацяць камуналку, усё яшчэ па-старому аддаюць перавагу папяровым жыроўкам.

Дарэчы, электронныя жыроўкі прыходзяць раней, чым папяровыя. Так што калі вы ўсё яшчэ стаіце на рэтраградскіх пазіцыях — падумайце.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі