Вы тут

Богдан: у Беларусі налічваюцца пяць цяжарных жанчын з каранавірусам

Каранавірус у Беларусі / БЕЛТА

У Беларусі выяўленыя пяць цяжарных жанчын з каранавірусам. Пра гэта на брыфінгу 10 красавіка паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Алена Богдан

Раней паведамлялася, што чатыры цяжарныя знаходзяцца ў радзільні 3-й мінскай клінікі. 

Алена Богдан падкрэсліла, што ў Беларусі прынятыя дакументы па цяжарных і па дзецях ад 0 да 18 гадоў. "Важна, што нашыя спецыялісты ведаюць, што ім трэба рабіць", — дадала яна.

Назіранне за нованароджанымі дзецьмі будзе працягнутае да 28 дзён пасля нарадэжння. Яны будуць лічыцца кантактамі першага ўзроўню. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.