Блогерам далі выбар: прэмія ці “ДруЖЖба”?

Пакуль у Рок-Хаус кафэ ўручалі ЖЖ-прэмію, у кафэ “Рыко” адпальвала іншая паці, якую таксама наведала Еўрарадыё. Арганізавалі яе ЖЖ-юзеры papa_bo, lunniy_malchik, pavarot, самыя і растлумачылі, што стала для яе нагодай.
papa_bo: -- Таму што сёння нядзеля, таму што сёння лета, сёння проста добры дзень, калі можна сабрацца пазітыўным людзям у пазітыўным месцы паслухаць добрую музыку, папіць добры алкаголь і неалкаголь і проста пазнаёміцца.

Аднак у мерапрыемства быў яшчэ і відавочны жж-кантэкст. Працягвае papa_bo:

papa_bo: -- ЖЖ ідэя заключаецца ў тым, што мы, як чатыры прома-групы, якія гэта ўсё арганізоўваюць і маюць жж, вырашылі сабраць сваіх фрэндаў, з усімі пазнаёміцца і перазнаёміць іх паміж сабой.

Аднак я не магла не спытацца, як суадносіцца гэтая тусоўка з уручэньнем ЖЖ-прэміі, якое было прызначана амаль на той жа час.

lunniy_malchik: -- Канешне, мы ведаем, што праходзіць прэмія, аднак апынулася, што для шматлікіх людзей трапіць на гэтую прэмію праблематычна, таму мы чакаем у сябе ўсіх, хто не трапіў на прэмію, няхай у горадзе будзе больш імпрэз, весялосці. У кожнага ёсць права выбару, куды пайсці.

А вось што на гэты конт сказаў яшчэ адзін з арганізатараў, Паша Паварот:

pavarot: -- Яны проста зрабілі сваё не самае лепшае мерапрыемства, а мы проста даказалі, што мы за тры дні можам зрабіць тое, да чаго ім яшчэ імкнуцца і імкнуцца.

З уласных уражанняў магу сказаць, што паці сапраўды атрымалася. Былі і абяцаныя абдымкі на ўваходзе арганізатарамі мерапрыемства, і спецыяльныя бонусы ўсім, хто прыйшоў -- цукеркі “Алёнка”, і спецыяльная госця – Паліна Чмолава, якую ў прамым сэнсе надзьмулі арганізатары – гумавая дзеўка ўвесь вечар тусавалася пры ды-джэях, а lunniy_malchik нават станчыў з ёй поўны жарсці медляк. Дарэчы, да музыкі. Хто граў на тусоўцы?

-- papa_bo: -- гэта я, lunniy_malchik -- DJ Gauno,motorin,dj_fila,pavorot, pasha_pioneer, gawroshverjy, dimka_zeleniy, jrd33.

Проста запалілі залю абяцаныя хіты 80-х.

Вось, што казалі пра тусоўку тыя, хто быў у клубе.

-- Тут проста супер, бо я ведаю тут, напэўна, палову людзей, якія прыйшлі, шмат сяброў, якіх даўно не бачыў – і вельмі рады сустрэцца.

Дарэчы, некаторыя з тых, хто пайшоў на ўручэнне ЖЖ-прэміі, потым далучыліся да альтэрнатыўнай паці. Аднаго з такіх унікумаў я папрасіла параўнаць мерапрыемствы.

-- У LJ.by, на мой погляд, было толькі два плюсы: па-першае, гэта магчымасць лепш пазнаёміцца, бо тут усё ж такі музыка ўвесь час, па-другое – гэта карткі. А так, арганізацыя была не вельмі.Пра гэта сведчыць хаця б працэс дастаўкі картак.

Мне здаецца, тут ўсё ж такі лепей, паколькі гэта было відавочна некамерцыйнае мерапрыемства, у адрозненьні ад другога, дзе была брудная перадвыбарчая кампанія з пункту гледжання шмат каго, дзе была плата за ўваход. Тут -- у якасці кантрасту – больш па-сяброўску.

І напрыканццы – пажаданні Еўрарадыё аднаго з арганізатараў:

-- Еўрапейскаму радыё – усяго сама найлепшага, роськвіту. Лаяльных пастаянных слухачоў. З вамі быў Паша Паварот.


















Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі