Блогера Паўла Спірына асудзілі на 4,5 года калоніі агульнага рэжыму

Блогера Паўла Спірына асудзілі на 4,5 года калоніі агульнага рэжыму

Мінскі гарадскі суд асудзіў блогера Паўла Спірына на чатыры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму, перадае "Белсат".

Яго вінавацілі ў наўмысным распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Падставай для крымінальнай справы стаў фільм Спірына "Грань", дзе распавядаецца пра гандаль наркотыкамі ў Беларусі. Стужка была прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай. Аўтар спрабаваў праз суд аспрэчыць гэтае рашэнне, але безвынікова.

Таксама у абвінавачанні фігураваў відэаролік Спірына "Жудасная таямніца генпракурора Беларусі. Карт-бланш на садызм". У ім расказвалася пра падзеі 9 жніўня і гвалт сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі

На прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Спірын падаваў заяўку, але не змог зарэгістраваць сваю ініцыятыўную групу. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі