Вы тут

Блогера-фермера, які вылучаўся ў прэзідэнты, АМАПаўцы затрымалі падчас стрыму

Міліцыя прыехала на поле, дзе знаходзіўся Юрый Ганцэвіч / Скрыншот з відэа

Блогера-фермера з Гомельскага раёна Юрыя Ганцэвіча міліцыя пры падтрымцы АМАПу затрымала проста ў полі. Яму паведамілі, што распачата крымінальная справа за абразу супрацоўніка міліцыі (артыкул 369 КК) і будзе праводзіцца ператрус у яго доме.

Ганцэвіч вядомы і тым, што сёлета вылучаўся ў прэзідэнты Беларусі, зарэгістраваў ініцыятыўную групу, але не збіраў подпісы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.