Блогера аштрафавалі за тое, што здымаў, як людзі кармілі галубоў

Блогера аштрафавалі за тое, што здымаў, як людзі кармілі галубоў

Блогера і актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі аштрафавалі за тое, што здымаў, як людзі кармілі галубоў. Суд Бярозаўскага раёна палічыў Аляксандра Кабанава вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаванай масавай акцыі. 18 сакавіка ён вёў відэатрансляцыю з плошчы ў Брэсце, дзе больш за 150 чалавек правялі маўклівы пратэст супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу. Яны стаялі, спявалі песню і кармілі галубоў.

24 сакавіка ў Бярозе Кабанава затрымалі, выхадныя ён правёў за кратамі. Аднак 26 сакавіка суд не адбыўся, яго перанеслі на 29-е. Сведкі-міліцыянеры ў Брэста казалі, што Аляксандр Кабанаў заклікаў людзей да ўдзелу ў акцыі. Штраф, прысуджаны блогеру, складае 40 базавых велічынь, гэта 980 рублёў, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі