Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітвязнем

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітвязнем

Блогер Зміцер Казлоў (Шэры кот) прызнаны палітвязнем, паведамляюць праваабаронцы. У Беларусі іх налічваецца ўжо больш за два дзясяткі.

Казлова затрымалі 10 чэрвеня, ён адбываў 20 сутак адміністрацыйнага арышту. Аднак 30 чэрвеня яго не выпусцілі. Стала вядома, што блогер праходзіць па крымінальнай справе, артыкул — "Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Зміцер Казлоў пераведзены ў СІЗА № 1 у Мінску.

Па згаданай справе праходзіць цэлая група блогераў і аўтараў тэлеграм-каналаў. Беларускія праваабаронцы патрабуюць іх неадкладнага вызвалення ды спынення крымінальнага пераследу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі