Блогер са Смалявічаў асуджаны на тры з паловай года калоніі

Іван Котаў / t.me/tribuna_by/
Іван Котаў / t.me/tribuna_by/

Блогер са Смалявічаў 24-гадовы Іван Котаў асуджаны на тры з паловай года калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: у "абразе Лукашэнкі", "распальванні сацыяльнай варожасці", "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" і ў закліках да санкцый, піша "Трыбуна".

Крымінальную справу разглядаў Мінскі абласны суд, суддзя — Уладзімір Арэшка. Котава пакаралі за ўдзел у быццам бы "экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах і чатах", а таксама за каментары там.

Іван Котаў — кандыдат у майстры спорта па безэкіпіровачнаму паўэрліфтынгу, ён вёў YouTube-канал "ВлогИКа", на якім распавядаў пра навіны спорту, раней быў вядучым сацсетак ФК "Энергетык-БДУ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі