Блогер, добрааахвотнік, праваабаронца: хто натхняў беларусаў у 2023 годзе

Суб’ектыўны топ ад Еўрарадыё

Суб’ектыўны топ ад Еўрарадыё

2023-і — чарговы няпросты год. Развітваючыся з ім, мы зразумелі, што прайсці праз яго стала прасцей, гледзячы на прыклады самых розных беларусаў. Гэта вельмі суб’ектыўны спіс тых, хто сёлета натхняў нас.

Андрэй Янушкевіч

Блогер, добрааахвотнік, праваабаронца: хто натхняў беларусаў у 2023 годзе
Андрэй Янушкевіч / Еўрарадыё

Андрэй Янушкевіч — заснавальнік аднайменнага папулярнага выдавецтва, якое выпускала як сучасную літаратуру, так і класікаў. Асабліва яно было вядомае сваімі перакладамі папулярнай замежнай літаратуры на беларускую мову, напрыклад, серыі кніг пра Гары Потэра. Многія кнігі выдавецтва станавіліся бэстсэлерамі.

Блогер, добрааахвотнік, праваабаронца: хто натхняў беларусаў у 2023 годзе
Дзяніс Урбановіч / t.me/pozirkonline

Нязломны Дзяніс Урбановіч — добраахвотнік з пазыўным “Ваўкалак”, які ў батальёне “Волат” камандуе штурмавой групай. На вайне ён атрымаў пяць (!) раненняў, але штораз вяртаўся на фронт.

Добраахвотнік кажа, што прывык да жыцця на перадавой. Акрамя таго, на фронт яго вабіць і патрэба ў адрэналіне: яму не стае рызыкі.

Дзяніс Урбановіч ваюе з сакавіка 2022 года. Ён узнагароджаны медалём "За баявыя заслугі" Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны, а таксама медалём "За баявыя заслугі" Рады БНР.


Яўгенія Доўгая

Блогер, добрааахвотнік, праваабаронца: хто натхняў беларусаў у 2023 годзе
Яўгенія Доўгая / фота з сацсетак

Яўгенія Доўгая — журналістка, праваабаронца і адна са стваральніц праекта “Палітвязынка”.

Ініцыятыва “Палітвязынка” — гэта мастацкі праект, прысвечаны палізняволеным беларускам. У ім расказваюцца гісторыі жанчын, якія цяпер адбываюць пакаранне ў турме за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Паводле аўтарак праекта, робіцца гэта, каб зрабіць бачнымі нашых жанчын у рэпрэсіўным апараце самаабвешчаных уладаў Беларусі:

“Улады Беларусі не стамляюцца трансляваць, што яны не ваююць з жанчынамі, аднак на гэты момант каля 200 беларускіх жанчын знаходзяцца ў турме па палітычных матывах. Жанчыны праходзяць праз прыніжэнні, цяжкія ўмовы ўтрымання, пагрозу дзецьмі. За сваю грамадзянскую пазіцыю ў Беларусі сядзяць рэальныя тэрміны і страчваюць здароўе — як фізічнае, так і псіхалагічнае”.
 

Саша Івулін 

Блогер, добрааахвотнік, праваабаронца: хто натхняў беларусаў у 2023 годзе
Саша Івулін / instagram.com/a_ivulin

Аляксандр Івулін — аўтар праекта "ЧестнОК" на YouTube. У 2021-м ён паспрабаваў сябе, як футбаліст у складзе футбольнага клуба першай лігі беларускага чэмпіяната "Крумкачы". Журналіст і блогер перад арыштам паспеў забіць свой першы гол. Так, у чэрвені 2021-га яго затрымалі.

У студзені 2022-га ў Мінску Аляксандра Івуліна асудзілі на 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак" — за ўдзел у вулічных пратэстах 2020 года. Беларускія праваабаронцы прызналі Івуліна палітвязнем.

На волю Івулін выйшаў сёлета 17 лютага. І амаль адразу з'ехаў з Беларусі.

"Усе гэтыя 624 дні, пакуль мы не бачыліся, вам было нашмат складаней, чым мне, — напісаў Івулін у Instagram. — Вас палохала невядомасць. Вы не ведалі, як я і што са мной. Не ведалі, як мне дапамагчы. Пры гэтым рабілі ўсё магчымае, каб па той бок плота мне жылося крыху прасцей. Рабілі так шмат, што я пакуль не магу ўсвядоміць увесь маштаб... Нізкі паклон усім і кожнаму за салідарнасць і падтрымку. Гэта вельмі каштоўна. Гэта не забываецца".

Чаму Саша ў нашым спісе? Нягледзячы на зняволенне, Саша не страціў свайго аптымізму і працягвае натхняць нас пазітывам.
 

arsenchik.belarus

Блогер, добрааахвотнік, праваабаронца: хто натхняў беларусаў у 2023 годзе
Арсеній / скрыншот з яго ТікТок'у

arsenchik.belarus — сапраўднае адкрыццё ТікТок гэтага года. 10-гадовы хлопчык здымае мілыя відэа, дзе расказае пра сваё жыццё: як карміў козаў, як дапамагаў бацьку збіраць бульбу, як гатаваў дранікі (вядома, з мукой). І робіць гэта на мілагучнай роднай мове.

Спадзяёмся, што натхняць ён будзе не толькі рэдакцыю Еўрарадыё, але і сваіх аднагодак.  

***

Мы не дадавалі ў спіс беларусаў, якія знаходзяцца за кратамі праз свае перакананні. Іх уплыў на нашае натхненне не пераплюнуць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі