Бізнес-план па будаўніцтве беларускай АЭС будзе завершаны да пачатку 2009 г.

Распрацоўка бізнэс-плана па будаўніцтве ў Беларусі атамнай электрастанцыі будзе завершана ў 2008 — пачатку 2009 года. Пра гэта сёння паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнага развіцця міністэрства энергетыкі Уладзімір Баброў.

Ён адзначыў, што з будаўніцтвам АЭС магутнасцю 200 Мвт частка выпрацоўваемай атамнай электраэнергіі ў агульным паліўна-энергетычным балансе Беларусі складзе 14-15%.

Акрамя таго, па адзнаках спецыялістаў Мінэнерга выпрацоўваемая на АЭС электраэнергія будзе на 25-30% танней у параўнанні з коштамі на электраэнергію, якая прагназуецца на гэты перыяд. Баброў удакладніў, што ацэнкі коштаў зробленыя на падставе працы атамных аб'ектаў у Расіі, ЗША і іншых краінах.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі