Біятлонны масстарт у Канціялахці: У беларусак 8-е, 9-е і 10-е месцы

Біятлонны масстарт у Канціялахці: У беларусак 8-е, 9-е і 10-е месцы

Гонка з масавым стартам сярод жанчын прайшла ў рамках сёмага этапу Кубка свету па біятлоне ў Канціялахці. Беларусь у гэтай гонцы была прадстаўленая адразу трыма спартсменкамі — лідарам зборнай Дар’яй Домрачавай, Надзеяй Скардзіна і Ірынай Крыўко.

Найлепшы вынік паказала Ірына Крыўко, якая чыста адстралялася на ўсіх чатырох агнявых рубяжах  і прыйшла на фініш 8-й. Надзея Скардзіна дапусціла адзін промах на апошнім рубяжы і паказала 9-ы час прыканцы гонкі. У Дар’і Домрачавай зусім не заладзілася стральба — агулам 5 промахаў, але ж яна здолела замкнуць дзясятку наймацнейшых, дзякуючы сваёй хуткасці.

Перамагла ў гонцы немка Ванэса Хінц, другое месца ў Лізы Вітоццы з Італіі, а трэцяе месца заняла прадстаўніца Францыі Анаіс Шэвалье.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі