Біяметрычны пашпарт змогуць дазволіць сабе не ўсе беларусы

У бліжэйшыя тры-чатыры гады ў Беларусі з’явяцца біяметрычныя пашпарты. 
Паводле словаў міністра ўнутраных спраў нашай краіны Уладзіміра
Навумава, гэта вымушаная мера — міжнароднае патрабаванне. Аднак
“абавязковай пашпартызацыі” не будзе. Найперш таму, што біяметрычны
дакумент будзе значна даражэйшы за звычайны пашпарт.

Навумаў у чарговы
раз пацвердзіў, што да 1 студзеня 2008 года будзе адменены дазваляльны
запіс на выезд за мяжу.

Інтэрфакс