Більд: Беларусы і так атрымліваюць больш за ўсіх шэнгенскіх візаў

Паводле меркавання Карла Більда, еўрапейскія краіны ўжо сёння аблягчаюць візавыя праблемы для беларусаў. Вось што ён адказаў на адпаведнае пытанне падчас выступу на Форуме грамадзянскай супольнасці, які праходзіць у Вільні паралельна з форумам "Усходняга партнёрства".



Карл Більд: “Мы ўжо гэта робім! Я не памятаю лічбы, але тая ж Польшча выдае вельмі шмат бясплатных візаў. Мы можам так рабіць у аднабаковым парадку ў межах сістэмы. У межах сістэмы мы можам выдаваць візы на больш працяглы час, на некалькі гадоў. Асабліва маладым людзям. Тое ж робіць і Літва. Беларусь — краіна, дзе больш за ўсё ў свеце шэнгенскіх візаў на чалавека”.



Ці будзе нешта апроч гэтага рабіцца для аблягчэння візавага рэжыму з Беларуссю, Більд на сказаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі