Біл Клінтан напісаў ліст заслужанаму панку

Былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан напісаў ліст уладальніку ірландскага гуказапісваючага лейбла Good Vibrations Тэры Гані. У лісце Клінтан павіншаваў Гані з трыццацігоддзем існавання лейбла. Былы прэзідэнт назваў музыку сілай, якая яднае людзей усяго свету па-за залежнасцю ад краіны, культуры і веры.Ён падзякаваў Гані за магчымасці, якія дзякуючы існаванню Good Vibrations атрымалі шматлікія музыкі.

Пры падтрымцы лейбла быў запісаны сінгл Teenage Kicks гурта The Undertones і яшчэ некалькі альбомаў і дзясяткі сінглаў розных выканаўцаў.

Сам Тэры Гані ў інтэрв'ю для BBC сказаў, што менавіта панк-музыка грала яднаючую ролю ў гады яго маладосці. "Было ўсё адно, пратэстант ты або каталік, у зялёны, фіялетавы або аранжавы колер пафарбаваныя твае валасы, досыць было проста быць панкам", - заявіў Гані.

Фота: www.news.siona.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі