БХД атрымала ў Мінску памяшканне для правядзення ўстаноўчага з'езда

Аргкамітэт па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" знайшоў у Мінску памяшканне для правядзення ўстаноўчага з'езда.
Як паведаміў БелаПАН адзін з лідэраў аргкамітэта Павел Севярынец, з'езд пройдзе 28 лютага ў Палацы культуры Мінскага трактарнага завода. Раней аргкамітэту адмовілі ў памяшканні ў 10-ці з 11-ці структур, куды адпраўляліся заяўкі. У БХД разглядалі варыянт правядзення з'езда нават на Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі