Беспрацоўны стварыў нелегальную сетку па продажы беларускіх тавараў за мяжу

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю паведамляе пра выкрыццё злачыннай групы. Яе стварыў 43-гадовы беспрацоўны мінчук. У групу ўваходзілі службовыя асобы некалькіх беларускіх прадпрыемстваў. Яна займалася нелегальным продажам беларускіх тавараў на тэрыторыі СНД.

Пры гэтым "прадавец" не быў зарэгістраваны як суб'ект гаспадарання, а прадаваў тавары праз розныя ілжэпрадпрымальніцкія структуры — як беларускія, так і расійскія. Прыбытак група атрымоўвала за кошт падатковых ільготаў і заніжаных коштаў пры набыцці прадукцыі.

Як правіла, з адным прадпрыемствам адначасова працавалі да чатырох ілжэструктураў, падкантрольных групе. На сёння праваахоўнікі выявілі больш за 10 падстаўных кампаніяў.

Паведамляецца, што прыбытак зламыснікаў толькі ад аднаго прадпрыемства Гродзеншчыны, якое выпускае сантэхнічныя вырабы, перавысіў 6 млрд рублёў. Агулам жа шкоду ад дзейнасці групы праваахоўнікі ацэньваюць у дзясяткі мільярдаў рублёў. Падчас першапачатковых следчых дзеянняў арыштаваная маёмасць і канфіскаваныя грашовыя сродкі ацэньваюцца ў суму больш за 2,6 млрд рублёў.

На ўдзельнікаў групы пачалі крымінальную справу за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Ім пагражае да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі