Бернд Штанге: Зборная Беларусі будзе змагацца за другое месца ў групе

Зборная Беларусі па футболе будзе змагацца за другое месца ў 6-й групе адборачнага турніру чэмпіянату свету 2010 года. Такую заяву ў інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу зрабіў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Бернд Штанге.
Паводле яго словаў, у беларусаў не было шансаў, каб перайграць у нядаўнім матчы зборную Англіі (1:3). Штанге мяркуе, што яе не можа перайграць і ніхто іншы. "Мы недастаткова моцныя, як недастаткова моцныя Харватыя, Украіна, Казахстан. Таму будзем змагацца за другую пазіцыю ў групе", - сказаў Бернд Штанге.

Нагадаем, у нашай групе лідыруе Англія - 12 ачкоў пасля 4 матчаў, па 7 ачкоў набралі Харватыя (пасля 4 матчаў) і Ўкраіна (пасля 3 матчаў). У зборнай Беларусі 3 ачкі пасля трох гульняў. Столькі ж і ў зборнай Казахстана, якая згуляла ўжо 4 матчы. Аўтсайдэрам групы з'яўляецца Андора, у якой пасля чатырох гульняў на рахунку ачкоў няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі