Бернд Штанге зарабляе ў Беларусі 800 тысяч долараў у год – нямецкая прэса

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе Бернд Штанге зарабляе на гэтай пасадзе 800 тысяч долараў у год (66700 долараў у месяц). Пра гэта паведамляе нямецкая газета “"Frankfurter Allgemeine Zeitung".  У інтэрв’ю гэтаму выданню Штанге паведаміў, што мае “надзейны тыл” з
боку Беларускай федэрацыі футбола. У трохгадовым кантракце немца
запісана, што першыя паўтара года ён можа “спакойна працаваць”.

Нямецкая газета піша, што Штанге падабаецца ў Беларусі роля “збаўцы”.
Галоўны трэнер сцвярджае, што “ўзровень беларускага футбола
катастрафічна кепскі і знаходзіцца ў відавочным дысанансе з
інфраструктурай і грашыма, якія тут маюцца”.

Прессбол