Бернд Штанге закончыў эксперыменты са зборнай Беларусі па футболе

Бернд Штанге “закончыў эксперыменты” са складам зборнай Беларусі па футболе. Пра гэта 12 лістапада ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску.  Нямецкі спецыяліст перакананы, што за чатыры месяца працы ў Беларусі ў зборнай ён здолеў сабраць лепшых гульцоў. Штанге сцвярджае, што на цяперашні момант у камандзе ўсталяваўся аптымальны баланс паміж дасведчанымі і маладымі футбалістамі.

Змены ў зборнай яшчэ могуць адбыцца, але мінімальныя, у прыватнасці, Бернд Штанге спадзяецца на дапамогу некалькіх гульцоў з моладзевай зборнай.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі