Беразінскі: БТ узяло "Тэлевяршыню" за праект Віктара Бабарыкі

Беразінскі: БТ узяло "Тэлевяршыню" за праект Віктара Бабарыкі

Тэлеканал "Беларусь 1", які расказаў пра карціны, забраныя следчымі ў "Белгазпрамбанка", раней хваліў гэты ж банк за ўвоз карцін у Беларусь. І нават браў грошы на стварэнне серыяла "Парыжская школа. Ураджэнцы Беларусі". Прычым аўтарам ідэі праекта быў пазначаны Віктар Бабарыка — тагачасны кіраўнік банка.

Пра гэта ў Фйэсбуку напісаў журналіст Максім Беразінскі

"Часы, калі Бабарыка быў на БДТРК не ў ролі нягодніка, а ў ролі Робін Гуда і распавядаў пра тое, як "Белгазпрамбанк" вяртаў у Беларусь карціны Суціна, Бакста, Шагала і іншых. Тады ніхто не ўспамінаў, што ў банка расійскія акцыянеры, а адна "Ева" Суціна абышлася ў 1,8 млн долараў. Справа была не так даўно. 2013, 2014, 2015, 2017 гады", — падкрэсліў журналіст. 

Ён адзначыў, што ў "Панараме" нават называлі банк, што на БТ здараецца рэдка: у Белтэлерадыёкампаніі чамусьці лічаць, што гэта рэклама, за якую трэба плаціць.

Дарэчы, "Белгазпрамбанк" фінансаваў серыял "Парыжская школа. Ураджэнцы Беларусі", які рабіла БТ. У яго увайшлі 9 паўгадзінных фільмаў пра сусветна вядомых мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі. Аўтарам ідэі праекта пазначаны Віктар Бабарыка — тагачасны кіраўнік банка. 

Тэлеканал "Беларусь 1" атрымаў прэмію "Тэлевяршыня" за гэты праект.

Цяпер жа менавіта "Беларусь 1" у сваёй праграме "Галоўны эфір" паведаміла, быццам "Белгазпрамбанк" планаваў вывезці карціны мастакоў "парыжскай школы" за межы Беларусі. Затрыманне карцін адбылося ў рамках крымінальнай справы супраць "Белгазпрамбанка". 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі