Бензема — уладальнік "Залатога мяча"

Карым Бензема / reuters.com
Карым Бензема / reuters.com

Форвард мадрыдскага "Рэала" і зборнай Францыі Карым Бензема — уладальнік "Залатога мяча". Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагароды France Football найлепшаму футбалісту года прайшла ў Парыжы.

34-гадовы Бензема правёў выдатны сезон, у якім разам з "Рэалам" выйграў Лігу чэмпіёнаў і чэмпіянат Іспаніі, стаў найлепшым бамбардзірам гэтых турніраў (15 і 27 галоў адпаведна).

"Мая дзіцячая мара ўвасобілася ў жыццё, — кажа футбаліст. — Гэта складана, але не немагчыма. Я аддаю перавагу гуляць у камандзе, а не забіваць. Гэты трафей — ўзнагарода за намаганні".

"Залаты мяч" уручаецца з 1956 года. Для Бензема гэта першая такая ўзнагарода. Сем разоў (апошні — у 2021 годзе) яе атрымліваў Ліянэль Месі, пяць разоў — Крышціяну Раналду. Сёлета сярод галоўных прэтэндэнтаў іх не было.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі