Бенедыкт XVI вярнуўся ў Ватыкан

Бенедыкт XVI паселіцца ў адрэстаўраваным будынку манастыра святой Марыі, сярод садоў, з відам на купал базілікі Святога Пятра, перадаюць замежныя СМІ.



Прысутнасць у Ватыкане адначасова двух пантыфікаў — новая сітуацыя. Аднак эксперты кажуць, што гэта выкліча цяжкасці толькі калі Бенедыкт XVI паспрабуе ўплываць на рашэнні Францішка, чаго ён абяцаў не рабіць.



Нагадаем, што 11 лютага папа Бенедыкт XVI абвясціў пра добраахвотны сыход са Святога пасаду. Адрачэнне ён растлумачыў старэчым узростам, які пакінуў мала сіл для публічнага служэння.



Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі