"Белпошта" незаконна зарабіла на паштовых адпраўленнях беларусаў 1 мільярд
Шматлікія парушэнні, дапушчаныя Міністэрствам сувязі і падначаленымі яму прадпрыемствамі, выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Напрыклад, "Белпошта" брала плату за страхаванне ў памеры 3% аб'яўленай каштоўнасці паштовых адпраўленняў, хаця не мела на гэта права. У выніку, за два гады незаконна зарабіла на беларусаў больш за 1 мільярд рублёў (альбо каля 400 тысяч долараў).
Таксама "Белпошта" завышала кошты падпіскі на замежныя друкаваныя выданні, бо пры разліках выкарыстоўвала не афіцыйны курс Нацбанка. Па гэтай жа прычыне былі неабаснавана завышаны кошт страхоўкі лістоў, бандэроляў і пасылак.
Як адзначае газета "Рэспубліка", пасля праверкі кіраўніцтва прадпрыемства было змененае.