"Белнафтахім": расійская кампенсацыя за брудную нафту можа скласці каля $61 млн

"Белнафтахім": расійская кампенсацыя за брудную нафту можа скласці каля $61 млн

Расійская кампенсацыя за брудную нафту Беларусі можа скласці больш за $61 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім". Напярэдадні стала вядома, што Беларусь і Расія падпісалі пратакол аб кампенсацыі за брудную нафту, якая вясной 2019-га трапіла ў трубаправод "Дружба" і на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Бакі дамовіліся пра 15 долараў за барэль. Атрымліваецца. што наша краіна пагадзілася атрымаць кампенсацыю за брудную нафту на ўмовах, якія прапанавала Расія.

У "Белнафтахіме" кажуць, што расіяне заплацяць за 563 тысячы тон бруднай нафты, якую перапрацаваў Мазырскі НПЗ, паведамляе БЕЛТА.

Раней беларускі бок спадзяваўся атрымаць значна больш — 155 млн долараў. Але ўжо ў снежні 2019-га пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка заявіў толькі пра $70 млн. Але і гэтая лічба знізілася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі