“Белнафтахім” не выключае павышэння коштаў на бензін

“Белнафтахім” не выключае павышэння коштаў на бензін

“Белнафтахім” не выключае павышэння коштаў на бензін. Пра гэта 2 верасня заявіў журналістам намеснік старшыні канцэрну Віталь Паўлаў. Ён адзначыў, што кошт на бензін вызначаецца рознымі фактарамі. Чыноўнік згадаў “эканамічны і валютны складнік”, а таксама падкрэсліў, што хоць у Беларусі бензін і даражэйшы, чым у Расіі, але ж пры гэтым паліва можна набыць танней, чым у краінах Балтыі, Польшчы, Украіне.

Летась маркёрны від паліва быў прывязаны да долара, аднак прадстаўнік “Белнафтахіма” заяўляе, што такі механізм працаваў пры ўмове кошту барэля нафты не меней як 80 долараў. Цяперашняя эканамічная сітуацыя не дазваляе працаваць па такім прынцыпе. Цяпер цана на бензін не прывязаная да кошту долара і апошні раз паліва даражэла ў студзені 2015 года.

На сёння кошт літра бензіну АІ-95-К5 — 11 900 рублёў, АІ-92-К5 — 11 100, а літр дызпаліва абыходзіцца ў 12 300 беларускіх рублёў, нагадвае БЕЛТА.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі