"Белнафтахім" — аб росце коштаў на бензін: мы дзейнічаем на баку спажыўца

"Белнафтахім" — аб росце коштаў на бензін: мы дзейнічаем на баку спажыўца

Цяперашнія кошты на паліва на АЗС усё яшчэ не дазваляюць кампенсаваць выдаткі на куплю нафты. Пра гэта намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў заявіў у інтэрв'ю БЕЛТА.

Спецыяліст адзначыў, што кошт нафты сёлета вырас больш, чым кошт аўтамабільнага паліва ў Беларусі. У выніку гэта прывяло да таго, што фінансавай нагрузка на нафтаперапрацоўчую галіну ўзмацнілася. Па словах Сізова, "Белнафтахім" стараецца павышаць кошты паступова. "Вы бачыце стратэгію — плаўнае павышэнне на 1 капейку. Некаторыя крытыкуюць канцэрн "Белнафтахім" за рост коштаў на АЗС. Хачу звярнуць увагу, што ў дадзеным выпадку канцэрн дзейнічае на баку спажыўца, абмяжоўваючы рост коштаў значна больш нізкім узроўнем, чым гэта неабходна НПЗ для вядзення рэнтабельнай вытворчай дзейнасці і мадэрнізацыі", — адказаў ён на крытыку. 

Апошнія месяцы "Белнафтахім" амаль кожны тыдзень падымае кошт на паліва на 1 капейку. Такім чынам за апошнія тры месяцы кошты выраслі ўжо на 12 капеек. 

Сізоў заклікае аўтамабілістаў да разумення сітуацыі: "Вытворца цяпер не можа сам пакрываць ўсе страты ад пастаўкі нафтапрадуктаў на ўнутраны рынак. Спажывец таксама павінен адчуваць змененыя ўмовы паставак сыравіны". У іншым разе, кажа ён, заводы проста не змогуць развівацца. 

Далейшае павышэнне коштаў на паліва будзе залежаць ад становішча на НПЗ. За час вялікіх коштаў на сыравіну і нізкіх коштаў на паліва на ўнутраным рынку ў прадпрыемстваў назапасіліся фінансавыя страты. "Пакуль мы не бачым, што дасягнулі таго ўзроўню цаны, які дазваляе кампенсаваць ўзрослыя выдаткі на куплю нафты", — кажа Сізоў. Яшчэ адзным адмоўным фактарам, па яго словах, будзе анансаваны Расіяй падатковы манеўр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі