"Белкаапсаюз" расказаў, па якіх цэнах гатовы закупляць гародніну, грыбы і ягады

Лисички / pixabay.com

Лисички / pixabay.com

Прадстаўнік "Белкаапсаюза" агучыла на прэс-канферэнцыі ў Мінску цэны, па якіх прадпрыемства гатова закупляць у насельніцтва гародніну, ягады і грыбы. Такім чынам, закупачныя цэны на бульбу складуць ад 70 капеек да 1,1 рубля за кілаграм, на агуркі — 1-1,3 рубля за кг, на памідоры — 1,4-2 рубля за кг. За чарніцы ў "Белкаапсаюзе" гатовыя заплаціць у залежнасці ад якасці ягады ад 1,5 да 4 рублёў за кг. Лісічкі будуць прымаць за 3-5 рублёў за кг.

"Кошты вар'ююцца ў залежнасці ад гатунку, а таксама стану прадукцыі", — патлумачылі на прадпрыемстве. Па словах начальніка ўпраўлення нарыхтовак "Белкаапсаюза" Аксаны Скіндар, гэтай восенню плануецца закупіць у насельніцтва не менш за 17 тысяч тон бульбы, 32 тысячы тон гародніны, у тым ліку 5 тысяч тон агуркоў і 3 тысячы тон таматаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі