Белгазпрамбанк купіў 4 карціны Шагала і Суціна за 3 мільёны долараў

Як паведамляе tut.by, набыткам Белгазпрамбанку сталі творы Шагала “Le somnambule” ("Лунацік"), “Pendule au ciel embrase” ("Гадзіннік на палаючым небе") і “Paysage vert” ("Зялёны пейзаж"). Найдаражэй каштавала карціна "Гадзіннік на палаючым небе" — 605 тысяч долараў. "Лунацік" каштаваў банку 341 тысячу, а "Зялёны пейзаж" — 137 тысяч долараў.





Акрамя таго, беларускія банкіры сталі ўладальнікамі твора Хаіма Суціна “Eva” ("Ева"). Яна абыйшлася "Белгазпрамбанку" ў 1 мільён 800 тысяч долараў.





Дарэчы, у траўні палатно Хаіма Суціна “Маленькі кандытар” паставіла сусветны рэкорд. Яго прадалі на таргах аўкцыённага дома “Крысціс” у Нью-Ёрку за 18 млн долараў.





Фота — tut.by