"Белэнерга": У Мінску адключылася высокавольтная лінія

Як інфармуе "Интерфакс-Запад", у "Белэнерга" пацвярджаюць адсутнасць электраэнергіі ў мікрараёне "Зялёны Луг": "Сёння ў 7.40 адключылася высокавольтная лінія 110кВ. "Паўночна-Усходняя" № 2. Без напружання засталіся спажыўцы зоны мікрараёна "Зялёны Луг". У 9.06 усе спажыўцы былі запітаны па рэзервовых сувязях".

Што да прычын адключэння лініі, дык яны пакуль невядомыя.

Нагадаем, раней прэс-служба МНС паведаміла, што ў 8.43 адбыўся абрыў кабеля на падстанцыі "Зялёны Луг". З-за гэтага знікла электрычнасць у раёне вуліц Гамарніка, Лагойскі тракт, Мірашнічэнка, Кальцова, Шырокая, Карбышава, Цікоцкага. Спыніўся грамадскі транспарт — 9 тралейбусных і 4 трамвайныя маршруты. На месцы працуюць аварыйныя брыгады. Аднак пазней МНС, як і "Белэнерга", паведаміў пра адключэнне высокавольтнай лініі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі