"Белдзяржхарчпрам" можа стаць адзіным рэгулятарам на рынку алкагольнай прадукцыі

"Белдзяржхарчпрам" можа стаць адзіным рэгулятарам на рынку алкагольнай прадукцыі

"Белдзяржхарчпрам" можа стаць адзіным рэгулятарам на рынку алкагольнай прадукцыі ў нашай краіне. Гэтую прапанову абмяркоўвалі на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, якая ў панядзелак прайшла ў Палацы незалежнасці ў Мінску. Мерапрыемства было прысвечана  пытанням развіцця лікёра-гарэлачнай галіны.

"Мы прапануем, каб быў адзіны рэгулятар, — цытуе словы віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага БЕЛТА. — ...У нас пяць органаў плюс аблвыканкамы займаюцца рэгуляваннем. Адзін — ліцэнзію, адзін — квоты, адзін — якасць вызначае. І мы ўносім прапанову, каб гэтую функцыю выконваў канцэрн "Белдзяржхарчпрам" для ўсёй галіны".

Русы мяркуе, што такое рашэнне было б правільным.

Таксама на нарадзе разглядалася прапанова аб устанаўленні адзіных рознічных цэн на некаторыя віды алкагольнай прадукцыі. Па дамоўных коштах будуць працаваць толькі вытворцы прадукцыі прэміум-класа, а таксама эксклюзіўнай і сувенірнай прадукцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі