"Белая Русь" з часам можа стаць "партыяй улады"

Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" можа ў будучым стаць палітычнай партыяй. Такой магчымасці не выключае яе кіраўнік Аляксандр Радзькоў. Нагадаем, сёння ў Мінску прайшоў першы з'езд "Белай Русі", якую ад часу яе заснавання ў лістападзе 2007 года называюць базай для стварэння "партыі ўлады". Грамадскае аб'яднанне налічвае ў сваіх шэрагах больш за 80 тысяч чалавек.

У інтэрв'ю БЕЛТА Аляксандр Радзькоў адзначыў, што "Белая Русь" мае трывалыя пазіцыі ў Нацыянальным сходзе новага склікання. "Звыш траціны сенатараў Савета Рэспублікі і амаль кожны другі дэпутат Палаты прадстаўнікоў - члены "Белай Русі", - адзначыў ён.



Фота - photo.bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі