“Белавія” верне грошы за квіткі на адмененыя рэйсы ў Тбілісі

Нацыянальная авіякампанія “Белавія” адмяніла рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Тбілісі, запланаваныя на 13 і 14 жніўня.
Як распавёў у размове з Еўрарадыё намеснік генеральнага дырэктара кампаніі Ігар Чаргінец, усе, хто набыў квіткі на гэтыя рэйсы могуць без стратаў вярнуць іх у касы або выкарыстаць пазней.

“Усё залежыць ад жадання пасажыра. Мы можам перанесці на другія даты або вярнуць грошы”.


Таксама Чаргінец адзначыў, што пакуль невядома наконт далейшых рэйсаў. Паводле яго слоў, усё будзе залежаць ад сітуацыі ў Грузіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі