"Белавія" спадзяецца, што працягне палёты ў краіны ЕС без дадатковых затрат

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" спадзяецца з 2012 года працягнуць палёты ў краіны Еўрасаюза без дадатковых затратаў на аплату шкодных выкідаў. Нагадаем, ЕС уключыў тры беларускія авіякампаніі — "Белавія", "Рубістар" і "Генекс" — у міжнародны спіс авіяперавозчыкаў, якім праз тры гады будуць забароненыя палёты ў аэрапорты на тэрыторыі ЕС.
У "Белавіі" кажуць, што кампаніі, якія працуюць на еўрапейскім рынку авіяперавозак, могуць атрымаць бясплатныя квоты на выкіды, а за забруджванне навакольнага асяроддзя будуць даплачваць.

Са студзеня 2010 года мусіць пачацца маніторынг шкодных выкідаў, які ў беларускіх авіяперавозчыкаў будзе здзяйсняць Італія, паведамляе "Интерфакс".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі