"Белавія" распачынае праграму заахвочання пасажыраў

Авіякампанія “Белавія” абвясціла пра запуск праграмы лаяльнасці пад назвай “Белавія Лідэр”. Яе сутнасць складаецца ў магчымасці назапашваць балы за здзейсненыя палёты для таго, каб надалей атрымліваць првыілеі ад авіяперавозчыка. Колькасць балаў залежыць ад адлегласці і ад класнасці квітка. За палёты асобнымі рэйсамі і ў вызначаны прамежак часу налічваюцца нават бонусныя балы.

Пасля набраныя балы можна будзе мяняць на прэміі, у якасці якіх “Белавія” прапануе падвышэнне класа абслугоўвання ў самалёце, а таксама афармленне дадатковых авіябілетаў. Самыя актыўныя ўдзельнікі будуць карыстацца паслугай прыярытэтнага ліста чакання, бізнэс-залай у аэрапорце вылету, стойкай рэгістрацыі бізнэс-класа і іншымі прывілеямі.

Удзельнікам праграмы можа стаць кожны пасажыр “Белавіі”, старэйшы за два гады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі