"Белавія" распачынае калядны распродаж авіябілетаў

Нацыянальная авіякампанія "Белавія" пачала калядны распродаж авіябілетаў. З 15 снежня па 15 студзеня пры набыцці білетаў ў краіны Еўропы дзейнічаюць спецыяльныя зніжкі на рэйсы з Мінска ў Лондан, Парыж, Франкфурт, Рым і Ларнаку.
Кошт палёту ў абодва бакі складзе без аэрапортавых збораў і такс 199 еўра. Для авіябілета, набытага па дадзеным тарыфе, змена даты вылету, маршруту і вяртанне кошту авіябілета пасля пачатку перавозкі не дазваляюцца.

На квіткі для дзяцей да 2-х гадоў "Белавія" прадастаўляе зніжку — 90%. Для дзяцей ад 2-х да 12-ці гадоў зніжка — 25%.

"Інтэрфакс"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі