"Белавія" падлічыла кошт палёту ў Вільню

Палёты будуць ажыццяўляцца ў Віленскі міжнародны аэрапорт, перадае БелаПАН.





Як паведамляла Еўрарадыё, самалёты "Белавіі" плануюць лётаць у Вільню 8 разоў на тыдзень. Рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск — Вільня — Мінск пачнуцца з 19 снежня. Будзе выкарыстоўвацца самалёт CRJ 100/200.





У панядзелак, чацвер, суботу і нядзелю запланаваныя ранішнія рэйсы. Таксама будуць і вечаровыя: па панядзелках і пятніцах — каля 19-й гадзіны, а ў суботу і нядзелю — каля 17-й гадзіны. Мяркуецца, што пералёт зойме 40 хвілінаў.  





Фота з сацыяльных сетак