Вы тут

"Белавія" аднаўляе чартарныя рэйсы ў Чарнагорыю з 10 ліпеня

Чарнагорыя / vgr.by

"Белавія" з 10 ліпеня аднаўляе чартарныя рэйсы ў Чарнагорыю, паведаміла авіякампанія на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook. 

"Цяпер ужо дакладна! Вылеты з Мінска ў Ціват — штодня", — анансуе "Белавія".

Пры гэтым перавозчык падкрэслівае, што праходзіць ПЦР-тэставанне на COVID-19 для палёту ў Чарнагорыю не трэба.

Гэтая краіна стане чацвёртым курортным кірункам, куды беларусы змогуць з'ездзіць на адпачынак гэтым летам. Раней прымаць нашых турыстаў ужо пачалі Турцыя, Албанія і Егіпет.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.