Беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя віды на жыхарства ў Польшчы

Беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя віды на жыхарства ў Польшчы

Беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя віды на жыхарства і гуманітарныя візы ў Польшчы. Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў адпаведныя папраўкі ў закон.

Гуманітарныя візы, гуманітарныя ВНЖ, праязныя дакументы будуць даступныя для ўсіх беларусаў, а не толькі для тых, хто прыехаў у Польшчу з Украіны пасля 24 лютага. Гэтыя змены сталі магчымыя ў выніку ўнесеных Цэнтрам беларускай салідарнасці, офісам Святланы Ціханоўскай і Народным антыкрызісным упраўленнем Паўла Латушкі прапаноў у рамках рабочай групы пры МУС Польшчы.

Таксама нядаўна Сейм Польшчы прымаў папраўкі ў законы, якія дапамагаюць легалізавацца беларускім уцекачам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі